
Вялікая Айчынная вайна закранула кожны куток нашай краіны, і кожная мясцовасць мае сваю ўнікальную гісторыю супраціўлення, гераізму і трагедыі. Падчас вайны многія вёскі Беларусі былі спалены і не ўсе былі адноўлены пасля.
Адной з спаленых вёсак была Красніца - зараз Следзюковского сельскага савета Быхаўскага раёна, за 23 км. на Паўночны Ўсход ад раённага цэнтра, на рацэ Ўхлясць.
Красніца вядома з XVII ст. У 1635 г. як водруб Краснага лесу ў Асавецкім войтаўстве Магілеўскай эканоміі Аршанскага павета.
У 1643 г. згадваецца як Красніца. У 1780 г. налічвалася 56 двароў, 113 жыхароў. Частка з жыхароў займалася калёсным, кавальскім, слясарным і адыходным промысламі.
У 1897 г. у вёсцы - 92 двары, 622 жыхары. На пачатку XX ст. - 62 двары, 697 жыхароў, млын. У 1922 г. было арганізавана 6 меліярацыйных таварыстваў, дзейнічалі працоўная школа 1-й ступені, ветраны млын і 2 кузні.
У 1926 г. налічвалася 175 двароў, 973 жыхары. У 1931 г. быў арганізаваны калгас імя В. Вароўскага. У 1940 г. было 283 двары, 769 жыхароў.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да красавіка 1944 - акупавана нямецкімі захопнікамі. У 1942 і 1943 г. была цалкам спалена.
Загінула, па звестках Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, 696 жыхароў, спалёных дамоў - 283.
Пасля вайны Красніца была адбудавана. На 2007 г. у вёсцы налічвалася 61 гаспадарка, 125 жыхароў.
На здымку:
Успаміны ўраджэнкі в. Красніца А.Ц. Рудаковай
Помнік ахвярам фашызму, Красніца, абноўлены варыянт, 2021 г.
#быхаў #гісторыя #быхов #история