
17.07.2025 г. у Доме-музеі Адама Міцкевіча адбылася творчая сустрэча з жыхаром Навагрудка Міхаілам Касабукіным “Фотаслед па вуліцы Л. Сечка”. Вуліца названа ў памяць загінуўшай у гады Вялікай Айчыннай вайны ўражэнкі Навагрудчыны партызанкі Людмілы Сечка.
Міхаіл Кір'янавіч вось ужо амаль 50 гадоў фатаграфуе віды Навагрудка і краявіды Навагрудчыны.
На мультымедыйнай прэзентацыі гледачы ўбачылі забудову вуліцы Л. Сечка ў розныя часы, пачулі пра лёс многіх адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў. Прысутным былі падараваны адмыслова зробленыя буклеты.