
Ура! Выставу фатаграфіі Вячаслава і Таццяны Алешка “Пад крылом Страцім-лебедзя” можна лічыць адкрытай!
Завітвайце ў музей, каб палюбавацца найпрыгажэйшымі беларускімі птушкамі, здзівіцца, які багаты ў нас арніталагічны свет. Выстава інтэрактыўная, можна паслухаць спевы і галасы птушак, а таксама пачуць вершы Максіма Багдановіча на “птушыную” тэматыку ў выкананні акцёраў Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.
Шчырыя словы ўдзячнасці кіраўнікам тэатра Алесі Сівохінай і Алесю Мойскаму за дапамогу ў стварэнні выставы “Пад крылом Страцім-лебедзя”. Нашыя словы ўдзячнасці ўсім гасцям-наведвальнікам імпрэзы за такую адданую любоў да птушак, да беларускай прыроды.
І, канешне, самая вялікая падзяка Таццяне Алешка за талент, за захаванне памяці пра Вячаслава Алешка, выбітнага беларускага фатографа, і прэзентацыю яго творчай спадчыны.