Віншуем!

Шаноўныя калегі, дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём работнікаў культуры!

Дзякуй кожнаму – артыстам і рэжысёрам, бібліятэкарам і супрацоўнікам музеяў, хормайстрам і арганізатарам фестываляў, носьбітам народнай мастацкай спадчыны – за вашу штодзённую працу, любоў да мастацтва і адданасць людзям.

Жадаю вам бясконцага натхнення, новых творчых ідэй, шчодрай увагі публікі і стабільнай падтрымкі вашых праектаў. Няхай ваша праца робіць жыццё ярчэйшым, аб’ядноўвае людзей і захоўвае нашу культурную самабытнасць для будучых пакаленняў. Моцнага здароўя, радасці і творчага росквіту!

З павагай,
Дырэктар Дзяржаўнага музея
гісторыі беларускай літаратуры
С.І.Усік

314