Экскурсія і дэма-клас па вітражу "РАЗМОВА СА СВЯТЛОМ" з мастаком, выкладчыкам школы-студыі HomoFaber Палінай Корзун-Фомчанка

11 кастрычніка 2025 года ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва прайшлі натхняльныя экскурсія і дэма-клас па вітражу "РАЗМОВА СА СВЯТЛОМ" з мастаком, выкладчыкам школы-студыі HomoFaber Палінай Корзун-Фомчанка.

 

На экскурсіі госці мерапрыемства атрымалі асалоду ад прыгажосці ўнікальных мазаік і вітражоў, даведаліся аб шматлікіх гістарычных фактах гэтых відаў мастацтва і аб цікавых гісторыях стварэння работ, прадстаўленых на выставе.

 

Падчас дэма-класа Паліна Корзун-Фомчанка падрабязна расказала пра працэс вырабу вітража Ціфані, прадэманстравала ўсе неабходныя для гэтага інструменты і матэрыялы.

 

У канцы мерапрыемства мастачка з задавальненнем адказала на ўсе пытанні, якія ўзніклі ў слухачоў, і кожны з іх пакінуў Галерэю зачараваны і натхнёны.

 

Дзякуй усім гасцям экскурсіі і дэма-класа!

Будзем рады бачыць вас на наступным мерапрыемстве, прысвечаным мазаіцы!

346